
Ю Го, Цзя Ю, І Чжан, Вэй-Шы Лю,
Ю-Юань Хуан, Я-Ру Чжан, Вэй Чжан, Цян Донг,
Цзянь-Фэн Фэн, Вэй Чэн і Цзінь-Тай Юй
Nature Aging, Volume 4, e247–260, 2024 February
Пратэомны аналіз крыві дае ўнікальныя магчымасці для прагназавання пачатку дэменцыі. Навукоўцы праверылі ўзоры крыві больш чым 50 тысяч здаровых дарослых з Биобанка Вялікабрытаніі (UK Biobank), у 1417 з якіх развілася дэменцыя за 14-гадовы перыяд назірання. Было выяўлена, што з 1 463 плазменных бялкоў GFAP, NEFL, GDF15 і LTBP2 паслядоўна асацыяваліся з найбольшай рызыкай развіцця ўсіх відаў дэменцыі, хваробы Альцгеймера (БА) і судзінкавай дэменцыі. У некаторых удзельнікаў (у якіх за час даследавання развілася дэменцыя), узровень гэтых бялкоў у крыві выходзіў за межы нормы больш чым за дзесяць гадоў да з’яўлення сімптомаў.
Аўтары прымянілі метады машыннага навучання для стварэння прагнастычных алгарытмаў, аб’ядноўваючы ўзроўні чатырох бялкоў-біямаркераў з дэмаграфічнымі дадзенымі, такімі як: узрост, пол, узровень адукацыі і сямейная гісторыя. Мадэль прадказвала ўзнікненне трох падтыпаў дэменцыі, уключаючы хвароба Альцгеймера, з дакладнасцю каля 90%, выкарыстоўваючы дадзеныя больш чым за дзесяць гадоў да афіцыйнага дыягназу ўдзельнікаў.
Варта адзначыць таксама, што людзі з больш высокім узроўнем GFAP былі ў 2,32 разы схільныя да развіцця дэменцыі. У дадатак ўзроўні GFAP і NEFL пачалі змяняцца за 10 гадоў да дыягностыкі дэменцыі. Вынікі даследавання паказваюць GFAP як найлепшы біямаркер для прагназавання дэменцыі, яшчэ задоўга да дыягназу, што мае важнае значэнне для выяўлення людзей з высокай рызыкай дэменцыі.
